За кратамі, бо журналісты

6 Липня 2021
2469
6 Липня 2021
10:45

За кратамі, бо журналісты

2469
З пачаткам леташняй выбарчай кампаніі ўлады Беларусі пачалі вайну супраць журналістаў і незалежных мэдыя. Іх пазбаўляюць акрэдытацый, б’юць, страляюць у іх гумовымі кулямі, затрымліваюць, саджаюць на «суткі» і заводзяць на іх крымінальныя справы. З таго часу журналістаў затрымлівалі больш за 500 разоў. Беларуская асацыяцыя журналістаў адсочвае ўсе выпадкі перасьледу журналістаў і супрацоўнікаў СМІ. Вось тыя, хто знаходзіцца ў зьняволеньні пад крымінальным перасьледам.
За кратамі, бо журналісты

Аляксандар Івулін,журналіст «Трыбуны», блогер,за кратамі з 3 чэрвеня 2021

Журналіста спартовага партала «Трыбуна», які таксама вядзе папулярны YouTube-канал «ЧестнОК» і гуляе за футбольны клюб «Крумкачы», 4 чэрвеня асудзілі на 30 сутак арышту нібыта за сьцяг на акне (судзьдзя — Юлія Блізьнюк).

За дзень да вызваленьня Івуліна стала вядома, што на свабоду ён ня выйдзе, бо стаў падазраваным у крымінальнай справе аб нібыта масавых беспарадках.

Марына Золатава,галоўная рэдактарка парталу Tut.by,за кратамі з 18 траўня 2021

Нязьменнага галоўнага рэдактара Tut.by (з 2004 году) Марыну Золатаву затрымалі разам з 14 іншымі фігурантамі «справы Tut.by» 18 траўня. 31 траўня стала вядома, што яе абвінавачваюць у саўдзеле ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Журналістка знаходзіцца ў СІЗА №1, суд пакінуў у сіле меру стрыманьня ў выглядзе ўзяцьця пад варту.

Усяго затрымалі 15 чалавек, асацыяваных з Tut.by, у тым ліку і супрацоўнікаў рэдакцыі, якія ў сваёй працы не зьвязаныя з эканамічнай дзейнасьцю кампаніі, выплатай падаткаў і юрыдычнымі аспэктамі працы. Сайт Tut.by заблякаваны за публікацыю «забароненай заканадаўствам інфармацыі».

Праваабаронцы прызналі Золатаву палітычнай зьняволенай.

Абвінавачаньне: частка 1 артыкулу 16 і частка 2 артыкулу 243 Крымінальнага кодэксу (саўдзел у злачынстве і ўхіленьне ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры).

Вольга Лойка, галоўная рэдактарка палітыка-эканамічнага блёку навін Tut.by,за кратамі з 18 траўня 2021

Аднаго з найлепшых эканамічных аглядальнікаў краіны затрымалі зь іншымі фігурантамі «справы Tut.by» за нібыта ўхіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

Праваабаронцы прызналі Лойку палітычнай зьняволенай.

Абвінавачаньне: дакладна не вядомае.

Алена Талкачова,журналістка парталу Tut.by,за кратамі з 18 траўня 2021

Палітычную аглядальніцу Алену Талкачову затрымалі разам з 14 іншымі фігурантамі «справы Tut.by» 18 траўня. 31 траўня стала вядома, што яе абвінавачваюць у саўдзеле ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Журналістка знаходзіцца ў СІЗА №1, суд пакінуў у сіле меру стрыманьня ў выглядзе ўзяцьця пад варту.

Праваабаронцы прызналі Талкачову палітычнай зьняволенай.

Абвінавачаньне: частка 1 артыкулу 16 і частка 2 артыкулу 243 Крымінальнага кодэксу (саўдзел у злачынстве і ўхіленьне ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры).

Людміла Чэкіна,генэральны дырэктар Tut.by,за кратамі з 18 траўня 2021

Людмілу Чэкіну затрымалі зь іншымі фігурантамі «справы Tut.by» за нібыта ўхіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

Праваабаронцы прызналі Чэкіну палітычнай зьняволенай.

Абвінавачаньне: дакладна не вядомае

Ала Лапатка,галоўны інжынэр Tut.by,за кратамі з 18 траўня 2021

Алу Лапатку, якая працуе на партале ад самага пачатку, затрымалі зь іншымі фігурантамі «справы Tut.by». Адбылося гэта проста на пахаваньні ейнага сваяка. 4 чэрвеня стала  вядома, што Лапатку вінавацяць у дапамаганьні ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Знаходзіцца ў СІЗА №1, суд пакінуў у сіле меру стрыманьня ў выглядзе ўзяцьця пад варту.

Праваабаронцы прызналі Лапатку палітычнай зьняволенай.

Абвінавачаньне: частка 6 артыкула 16 і частка 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэксу (дапамаганьне ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры).

Аляксандар Дайнэка,намесьнік гендырэктара Tut.by у тэхнічных пытаньнях,за кратамі з 18 траўня 2021

Аляксандра Дайнэку затрымалі зь іншымі фігурантамі «справы Tut.by» за нібыта ўхіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Праваабаронцы прызналі Дайнэку палітычным зьняволеным.

Абвінавачаньне: дакладна не вядомае

Ірына Рыбалка, намесніца гендырэктара Tut.by у агульных пытаньнях,за кратамі з 18 траўня 2021

Ірына Рыбалка — з шэрагу работнікаў парталу, якія працуюць ад самага пачатку. Яе затрымалі зь іншымі фігурантамі «справы Tut.by» за нібыта ўхіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

Праваабаронцы прызналі Рыбалку палітычнай зьняволенай.

Абвінавачаньне: дакладна не вядомае

Анжэла Асад,галоўны бухгальтар Tut.by,за кратамі з 18 траўня 2021

Анжэлу Асад затрымалі зь іншымі фігурантамі «справы Tut.by» за нібыта ўхіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

5 ліпеня стала вядома, што яе перавялі зь СІЗА КДБ у СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Праваабаронцы прызналі Асад палітычнай зьняволенай.

Абвінавачаньне: дакладна не вядомае

Марыя Новік,намесьнік галоўнага бухгальтара Tut.by,за кратамі з 18 траўня 2021

Марыю Новік затрымалі пасьля ператрусу ў ейнай кватэры ў «справе Tut.by» за нібыта ўхіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

Праваабаронцы прызналі Новік палітычнай зьняволенай.

Абвінавачаньне: дакладна не вядомае

Кацярына Ткачэнка,юрысконсульт Tut.by,за кратамі з 18 траўня 2021

Кацярыну Ткачэнку затрымалі ў офісе парталу ў рамках «справы Tut.by» за нібыта ўхіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

Праваабаронцы прызналі Ткачэнку палітычнай зьняволенай. Яна знаходзіцца пад хатнім арыштам.

Абвінавачаньне: дакладна не вядомае

Сяргей Павалішаў,генэральны дырэктар ТАА “Надзейныя праграмы”,за кратамі з 18 траўня 2021

ТАА “Надзейныя праграмы» забясьпечвае працу гостынг-правайдэра і рэгістратара дамэнаў Hoster.by, які раней уваходзіў у холдынг Tut.by. Цяпер гэта незалежная кампанія. Сяргея Павалішава, аднаго з уплывовых экспэртаў у пытаньнях разьвіцьця і кіраваньня інтэрнэтам у Беларусі, затрымалі зь іншымі фігурантамі «справы Tut.by» за нібыта ўхіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Яго забралі з офісу Hoster.by, дзе супрацоўнікі ДФР праводзілі ператрус.

Праваабаронцы прызналі Павалішава палітычным зьняволеным.

Абвінавачаньне: дакладна не вядомае

Юлія Чарняўская,Культуроляг, адна з уласьнікаў ТАА «Надзейныя праграмы»,за кратамі з 18 траўня 2021

Удава заснавальніка Tut.by Юрыя Зісера Юлія Чарняўская ня мае дачыненьня да парталу Tut.by (кампаніі «ТУТ БАЙ МЕДЫА»). Яна зьяўляецца адным зь мінарытарных уласьнікаў ТАА “Надзейныя праграмы», якое забясьпечвае працу Hoster.by. 18 траўня да Юліі Чарняўскай дамоў прыйшлі зь ператрусам. Жанчыне стала дрэнна (праблемы з сэрцам) і яе пад канвоем адвезьлі ў лякарню. Пасьля гэтага больш за суткі было невядома, дзе яна. Пазьней стала вядома, што Чарняўскую зьмясьціла пад хатні арышт. Ёй выставілі абвінавачаньне, але якое — невядома.

Абвінавачаньне: дакладна не вядомае

Ірына Касьцючэнка,экс-юрысконсульт Tut.by,за кратамі з 18 траўня 2021

Ірына Касьцючэнка звольнілася з парталу ў траўні, але людзі ў масках затрымалі яе на новым месцы працы ў рамках «справы Tut.by» за нібыта ўхіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

Праваабаронцы прызналі Касьцючэнку палітычнай зьняволенай. Яна знаходзіцца пад хатнім арыштам.

Абвінавачаньне: дакладна не вядомае

Дарʼя Данілава,мэнэджар праекту Tam.by,за кратамі з 18 траўня 2021

Дар’я Данілава была адной з заснавальнікаў праекту Tam.by, які ўваходзіць у склад ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫА». Апошнія 4 гады яна займалася ўласным пасьпяховым стартапам RocketData. Яе затрымалі на паркоўцы ў рамках «справы Tut.by» за нібыта ўхіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

5 ліпеня стала вядома, што Дарʼю перавялі зь СІЗА КДБ у СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Праваабаронцы прызналі Данілаву палітычнай зьняволенай. Яна знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Абвінавачаньне: дакладна не вядомае

Андрэй Аўдзееў,мэнэджар кампаніі Publisher Box,за кратамі з 18 траўня 2021

Publisher Box — кампанія, якая дапамагае Tut.by і іншым беларускім сайтам працаваць з рэклямнымі сеткамі “Яндэкс” і Google. Аўдзеева затрымалі ў «справе Tut.by» за нібыта ўхіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

5 ліпеня стала вядома, што Андрэя перавялі зь СІЗА КДБ у СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Праваабаронцы прызналі яго палітычным зьняволеным. Знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Абвінавачаньне: дакладна не вядомае

Анджэй Пачобут,журналіст,за кратамі з 25 сакавіка 2021

25 сакавіка, у разгар беларуска-польскага дыпляматычнага канфлікту, у Горадні прайшлі ператрусы ў сяброў непрызнанага афіцыйным Менскам Саюзу палякаў у Беларусі. Генпракуратура распачала крымінальную справу за «распальваньне нацыянальнай і рэлігійнай варожасьці». Сярод арыштаваных лідэраў арганізацыі і вядомы журналіст 47-гадовы Анджэй Пачобут. СПБ, а таксама ўрад Польшчы заявілі, што перасьлед ёсьць «актам запалохваньня ўсёй польскай меншасьці ў Беларусі».

Абвінавачаньне: Частка 3 артыкула 130 Крымінальнага кодэксу («распальваньне рэлігійнай і нацыянальнай варажнечы» і «рэабілітацыю нацызму»).

Дзяніс Івашын,журналіст-расьсьледавальнік,за кратамі з 12 сакавіка 2021

Рэдактара-валянтэра міжнароднай расьсьледвальнай супольнасьці InformNapalm і пазаштатнага карэспандэнта газэты «Новы час» Дзяніса Івашына супрацоўнікі КДБ затрымалі 12 сакавіка ў ягонай кватэры ў Горадні. Журналіста вінавацяць па 365-м крымінальным артыкуле — «Умяшаньне ў дзейнасьць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў». Блізкія мяркуюць, што гэта зьвязана з апошнім ягоным расьсьледаваньнем пра службу былых украінскіх беркутаўцаў у МУС Беларусі.

Журналіст адмовіўся ад супрацы са сьледзтвам і не прызнае сябе вінаватым.

Абвінавачаньне: Арт. 365 Крымінальнага кодэксу («Умяшаньне ў дзейнасьць супрацоўніка ўнутраных спраў»).

Андрэй Аляксандраў,журналіст,за кратамі з 12 студзеня 2021

Андрэй Аляксандраў, 43 гады, перастаў выходзіць на сувязь 12 студзеня. Амаль суткі родныя і калегі ня ведалі пра яго месцазнаходжаньне. Потым стала вядома, што Андрэя і ягоную дзяўчыны Ірыну Злобіну затрымалі як падазраваных паводле крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Намесьнік міністра ўнутраных спраў заявіў, што яны фінансавалі ўдзельнікаў пратэстаў «у тым ліку шляхам аплаты штрафаў, кампэнсацыяў утрыманьня ў ЦІП і ІЧУ». Праваабаронцы цьвердзяць, што гэта законная дабрачынная дзейнасьць.

30 чэрвеня журналісту выставілі яшчэ адно абвінавачаньне — у «здрадзе дзяржаве», за што пагражае да 15 гадоў пазбаўленьня волі.

Абвінавачаньне: часткі 1,2 артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»), частка 1 артыкулу 356 КК («Здрада дзяржаве»).

Юлія Слуцкая,заснавальніца «Прэс-клюбу»,за кратамі з 22 сьнежня 2020

Юлію Слуцкую затрымалі ў менскім аэрапорце 22 сьнежня, калі яна вярталася ў Беларусь пасьля адпачынку. Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў праводзіў у яе дома ператрус. Потым яе адвезьлі ў ДФР.

Юлія Слуцкая – заснавальніца мэдыяарганізацыі «Прэс-клюб Беларусь», якая ладзіць адукацыйныя праекты для журналістаў, займаецца дасьледаваньнямі СМІ.

Цяпер Слуцкая знаходзіцца ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага. Яе абвінавачваюць ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў.

Абвінавачаньне: частка 2 артыкулу 243 Крымінальнага кодэксу (ухіленьне ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры).

Ала Шарко,праграмная дырэктарка «Прэс-клюбу»,за кратамі з 22 сьнежня 2020

22 сьнежня сілавікі прыйшлі зь ператрусам дахаты да Алы Шарко, праграмнай дырэктаркі «Прэс-клюбу Беларусь». Потым яе адвезьлі на допыт у Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў.

Як і іншых затрыманых супрацоўнікаў «Прэс-клюбу», Алу Шарко абвінавачваюць ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў. Яе ўтрымліваюць у СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага.

Абвінавачаньне: частка 2 артыкулу 243 Крымінальнага кодэксу (ухіленьне ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры).

Сяргей Альшэўскі,фінансавы дырэктар «Прэс-клюбу»,за кратамі з 22 сьнежня 2020

Сяргея Альшэўскага затрымалі 22 сьнежня. Як і іншых затрыманых супрацоўнікаў «Прэс-клюбу», Альшэўскага абвінавачваюць ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў. Яго ўтрымліваюць у СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага.

Абвінавачаньне: частка 2 артыкулу 243 Крымінальнага кодэксу (ухіленьне ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры).

Пятро Слуцкі,апэратар «Прэс-клюбу»,за кратамі з 22 сьнежня 2020

Пятра Слуцкага затрымалі 22 сьнежня. Ён знаходзіўся ў офісе «Прэс-клюбу», калі туды прыйшлі сілавікі з вобшукам.

Як і іншых затрыманых супрацоўнікаў «Прэс-клюбу», Пятра Слуцкага абвінавачваюць ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў. Яго ўтрымліваюць у СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага.

Абвінавачаньне: частка 2 артыкулу 243 Крымінальнага кодэксу (ухіленьне ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры).

Ксенія Луцкіна,журналістка,за кратамі з 22 сьнежня 2020

Да канца жніўня 2020 году Ксенія Луцкіна працавала спэцыяльным карэспандэнтам на Белтэлерадыёкампаніі. Потым звольнілася і далучылася да Каардынацыйнай рады. Яна таксама праходзіць у «справе Прэс-клюбу». Яе абвінавачваюць у пасобніцтве ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў.

Абвінавачаньне: частка 6 артыкулу 16 Крымінальнага кодэксу (саўдзел у злачынстве) і частка 2 артыкулу 243 Крымінальнага кодэксу (ухіленьне ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры).

Кацярына Андрэева,журналістка «Белсату»,за кратамі з 15 лістапада 2020

Кацярыну Андрэеву (Бахвалаву) затрымалі 15 лістапада ў кватэры на «плошчы Пераменаў», адкуль яна вяла стрым для тэлеканалу «Белсат». У кватэры выламалі дзьверы, унутр забеглі дзесяць спэцназаўцаў і загадалі зьбіраць рэчы. На якой падставе яе затрымліваюць, Кацярыне не патлумачылі.

Андрэеву асудзілі на 7 сутак за «ўдзел у несанкцыянаванай акцыі і непадпарадкаваньне». Яна не прызнала віны і абвінаваціла міліцыянтаў, якія складалі пратакол, у лжэсьведчаньні. Потым яе абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.

18 лютага ёй прысудзілі 2 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.

Прысуд: 2 гады ў калёніі агульнага рэжыму за парушэньне артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак).

Дар’я Чульцова,журналістка «Белсату»,за кратамі з 15 лістапада 2020

Дар’ю Чульцову затрымалі разам з Кацярынай Андрэевай у кватэры на «плошчы Пераменаў». 15 лістапада яны працавалі там падчас пратэставай акцыі.

Пасьля 7 сутак адміністрацыйнага арышту Дар’я ня выйшла на волю. Ён выставілі крымінальны артыкул 342: арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак. 18 лютага ёй прысудзілі 2 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.

Прысуд: 2 гады ў калёніі агульнага рэжыму за парушэньне артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак).

Ігар Лосік,фрылансэр-кансультант Радыё Свабода,за кратамі з 25 чэрвеня 2020

Ігара Лосіка затрымалі 25 чэрвеня ў ягонай кватэры ў Баранавічах. Там правялі ператрус і адвезьлі Ігара ў Менск. У той жа дзень стала вядома, што адміністратара папулярнага тэлеграм-каналу абвінавачваюць у «падрыхтоўцы да парушэньня грамадзкага парадку». З таго часу ён знаходзіўся ў розных ізалятарах, апошнія месяцы — у турме №8 у Жодзіне.

Цягам 41 дня (з 15 сьнежня 2020 па 25 студзеня 2021) трымаў галадоўку на знак пратэсту супраць выстаўленьня новых абвінавачаньняў у падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках.

Абвінавачаньне: частка 1 артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу («падрыхтоўка да парушэньня грамадзкага парадку») і частка 2 артыкула 293 («падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках»).

Команда «Детектора медіа» понад 20 років виконує роль watchdog'a українських медіа. Ми аналізуємо якість контенту і спонукаємо медіагравців дотримуватися професійних та етичних стандартів. Щоб інформація, яку отримуєте ви, була правдивою та повною.

До 22-річчя з дня народження видання ми відновлюємо нашу Спільноту! Це коло активних людей, які хочуть та можуть фінансово підтримати наше видання, долучитися до генерування спільних ідей та отримувати більше ексклюзивної інформації про стан справ в українських медіа.

Мабуть, ще ніколи якісна журналістика не була такою важливою, як сьогодні.
* Знайшовши помилку, виділіть її та натисніть Ctrl+Enter.
2469
Коментарі
0
оновити
Код:
Ім'я:
Текст:
Долучайтеся до Спільноти «Детектора медіа»!
Ми прагнемо об’єднати тих, хто вміє критично мислити та прагне змінювати український медіапростір на краще. Разом ми сильніші!
Спільнота ДМ
Використовуючи наш сайт ви даєте нам згоду на використання файлів cookie на вашому пристрої.
Даю згоду