Адкрыты набор на анлайн-школу для відэаблогераў з Беларусі

Адкрыты набор на анлайн-школу для відэаблогераў з Беларусі

26 Липня 2020
2896
26 Липня 2020
10:00

Адкрыты набор на анлайн-школу для відэаблогераў з Беларусі

2896
Лекцыі і практычныя заняткі з трэнерамі-практыкамі з Украіны дапамогуць рабіць якасныя відэа і эфектыўна прасоўваць іх на YouTube і іншых платформах.
Адкрыты набор на анлайн-школу для відэаблогераў з Беларусі
Адкрыты набор на анлайн-школу для відэаблогераў з Беларусі

На русском можно прочитать здесь.

Украінская грамадская арганізацыя «Дэтэктар Мэдыя» запрашае відэаблогераў з Беларусі узяць ўдзел у анлайн-школе, якая будзе праходзіць з верасня па снежань 2020 года. 

Удзельнікі атрымаюць новыя навыкі відэаздымак, рэжысуры, мантажу, прасоўвання ў інтэрнэце, а таксама рэкамендацыі па напісанню тэкстаў для відэа, этыцы відэаздымкі, праверцы інфармацыі і гэтак далей. У праграме навучання таксама — сустрэчы-знаёмствы з паспяховымі украінскімі відэаблогерамі, экспертамі, якія падзеляцца досведам і адкажуць на пытанні ўдзельнікаў школы.

Прыняць удзел у праекце могуць жыхары Беларусі, якія цікавяцца відэафарматамі, вядуць уласны відэаблог ці канал на YouTube, а таксама журналісты-фрылансеры і медыястартаперы, якія жадаюць асвоіць відэа, каб зрабіць свой кантэнт больше разнастайным. Удзел у школе бясплатны.

Каб удзельнічаць у праекце, запоўніце, калі ласка, анлайн-анкету. Дэдлайн  — 31 жніўня 2020 года.

Мы адбярэм 20 удзельнікаў. Падчас адбору арганізатары будуць улічваць матывацыю, гатоўнасць выканаць умовы праграмы, узровень прафесійнай падрыхтоўкі патэнцыйнага ўдзельніка.

Навучанне будзе праходзіць праз праграму Zoom у фармаце чатырох сесій на працягу восені 2020 года. На кожнай сесіі удзельнікі атрымаюць практычнае заданне, з публічнага разгляду якога будзе пачынацца наступная сесія. Ментарства і праверку хатняга задання забяспечваюць эксперты «Дэтэктара Медыя». 

Удзельнікі праекту, якія выканаюць усе заданні і возьмуць удзел ва ўсіх навучальных модулях, атрымаюць бясплатную трохмесячную ментарскую падтрымку ад украінскіх экспертаў па стварэнні і прасоўванні відэа, а таксама сертыфікат аб заканчэнні школы.

Пяці найбольш актыўным удзельнікам школы мы прапануем дадатковыя тры месяцы ментарскай падтрымкі спецыялістаў па маркетынгу ў сацыяльных сетках і YouTube. 

У 2018-2019 гадах грамадская арганізацыя «Дэтэктар Медыя» праводзіла Школу якасных медыя для журналістаў і блогераў з Беларусі, а таксама серыю трэнінгаў для відэаблогераў з Украіны

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся да Сяргея Краўчука: serg.kravchuk.dm@gmail.com

Команда «Детектора медіа» понад 20 років виконує роль watchdog'a українських медіа. Ми аналізуємо якість контенту і спонукаємо медіагравців дотримуватися професійних та етичних стандартів. Щоб інформація, яку отримуєте ви, була правдивою та повною.

До 22-річчя з дня народження видання ми відновлюємо нашу Спільноту! Це коло активних людей, які хочуть та можуть фінансово підтримати наше видання, долучитися до генерування спільних ідей та отримувати більше ексклюзивної інформації про стан справ в українських медіа.

Мабуть, ще ніколи якісна журналістика не була такою важливою, як сьогодні.
* Знайшовши помилку, виділіть її та натисніть Ctrl+Enter.
2896
Коментарі
0
оновити
Код:
Ім'я:
Текст:
Долучайтеся до Спільноти «Детектора медіа»!
Ми прагнемо об’єднати тих, хто вміє критично мислити та прагне змінювати український медіапростір на краще. Разом ми сильніші!
Спільнота ДМ
Використовуючи наш сайт ви даєте нам згоду на використання файлів cookie на вашому пристрої.
Даю згоду