Адкрыты набор на анлайн-школу для відэаблогераў з Беларусі
На русском можно прочитать здесь.
Украінская грамадская арганізацыя «Дэтэктар Мэдыя» запрашае відэаблогераў з Беларусі узяць ўдзел у анлайн-школе, якая будзе праходзіць з верасня па снежань 2020 года.
Удзельнікі атрымаюць новыя навыкі відэаздымак, рэжысуры, мантажу, прасоўвання ў інтэрнэце, а таксама рэкамендацыі па напісанню тэкстаў для відэа, этыцы відэаздымкі, праверцы інфармацыі і гэтак далей. У праграме навучання таксама — сустрэчы-знаёмствы з паспяховымі украінскімі відэаблогерамі, экспертамі, якія падзеляцца досведам і адкажуць на пытанні ўдзельнікаў школы.
Прыняць удзел у праекце могуць жыхары Беларусі, якія цікавяцца відэафарматамі, вядуць уласны відэаблог ці канал на YouTube, а таксама журналісты-фрылансеры і медыястартаперы, якія жадаюць асвоіць відэа, каб зрабіць свой кантэнт больше разнастайным. Удзел у школе бясплатны.
Каб удзельнічаць у праекце, запоўніце, калі ласка, анлайн-анкету. Дэдлайн — 31 жніўня 2020 года.
Мы адбярэм 20 удзельнікаў. Падчас адбору арганізатары будуць улічваць матывацыю, гатоўнасць выканаць умовы праграмы, узровень прафесійнай падрыхтоўкі патэнцыйнага ўдзельніка.
Навучанне будзе праходзіць праз праграму Zoom у фармаце чатырох сесій на працягу восені 2020 года. На кожнай сесіі удзельнікі атрымаюць практычнае заданне, з публічнага разгляду якога будзе пачынацца наступная сесія. Ментарства і праверку хатняга задання забяспечваюць эксперты «Дэтэктара Медыя».
Удзельнікі праекту, якія выканаюць усе заданні і возьмуць удзел ва ўсіх навучальных модулях, атрымаюць бясплатную трохмесячную ментарскую падтрымку ад украінскіх экспертаў па стварэнні і прасоўванні відэа, а таксама сертыфікат аб заканчэнні школы.
Пяці найбольш актыўным удзельнікам школы мы прапануем дадатковыя тры месяцы ментарскай падтрымкі спецыялістаў па маркетынгу ў сацыяльных сетках і YouTube.
У 2018-2019 гадах грамадская арганізацыя «Дэтэктар Медыя» праводзіла Школу якасных медыя для журналістаў і блогераў з Беларусі, а таксама серыю трэнінгаў для відэаблогераў з Украіны.
За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся да Сяргея Краўчука: serg.kravchuk.dm@gmail.com