
Як дэзінфармацыя пра Украіну трапляе ў беларускі Тэлеграм
Леся Руднік,ЦНІ


Артыкул даследчай каманды Цэнтра новых ідэй быў апублікаваны ў міжнародным акадэмічным часопісе Media, War & Conflict (SAGE). У тэксце пад назвай "Russian informational co-aggression? Ukraine-related disinformation in Belarusian pro-government Telegram channels" аўтары аналізуюць, як праз праўладныя Telegram-каналы ў Беларусі распаўсюджваецца дэзінфармацыя пра вайну ва Украіне.
Артыкул разглядае як аўтарытарныя рэжымы-сатэліты выкарыстоўваюць лічбавыя платформы для ўзмацнення інфармацыйнай вайны буйных аўтарытарных рэжымаў. Аналіз заснаваны на якасным кантэнт-аналізе пастоў за 2024 год з найбольш папулярных праўладных Telegram-каналаў Беларусі.
Асноўныя вынікі
- За перыяд маніторынгу толькі 433 паведамленні з прыблізна 80 000, якія з’явіліся ў выбраных крыніцах, былі вызначаны як тыя, што змяшчаюць дэзінфармацыю, звязаную з вайной ва Украіне і яе наступствамі.
- Нягледзячы на адносна невялікую колькасць дэзінфармацыйных пастоў, ахоп гэтых паведамленняў быў значным: агулам яны атрымалі больш за 10 мільёнаў праглядаў, а асобныя публікацыі дасягалі больш за 1,5 млн праглядаў.
- Каля 53% дэзінфармацыйных пастоў па Украіне паходзілі з расейскіх крыніц, што ўказвае на цесную сувязь паміж беларускай і расейскай прапагандысцкімі экасістэмамі датычна тэмы вайны Расіі ва Украіне.
- Найбольш частай тэмай дэзінфармацыі былі паведамленні пра прызыў ва ўкраінскую армію: нібыта масавая незадаволенасць прызывам, падманныя метады мабілізацыі і недахоп рэкрутаў.
- Іншыя ўстойлівыя наратывы ўключалі абвінавачанні ўраду Украіны ў карупцыі, сцвярджэнні аб падзенні маральнага духу ва ўкраінскай арміі, а таксама пастаяннае выкарыстанне тэмы «неанацызму» ва ўкраінскім грамадстве і арміі.
- Нягледзячы на тое, што агульны аб’ём дэзінфармацыі быў невялікі, яе патэнцыйны ўплыў застаецца значным: яна дасягнула шырокай аўдыторыі як у Беларусі, так і за яе межамі, фармуючы негатыўны вобраз Украіны.
Поўны тэкст артыкула даступны па спасылцы.
Леся Руднік,ЦНІ
* Знайшовши помилку, виділіть її та натисніть Ctrl+Enter.
Долучайтеся до Спільноти «Детектора медіа»!
Ми прагнемо об’єднати тих, хто вміє критично мислити та прагне змінювати український медіапростір на краще. Разом ми сильніші!
Спільнота ДМ








