Журналіста спартовага партала «Трыбуна», які таксама вядзе папулярны YouTube-канал «ЧестнОК» і гуляе за футбольны клюб «Крумкачы», 4 чэрвеня асудзілі на 30 сутак арышту нібыта за сьцяг на акне (судзьдзя — Юлія Блізьнюк).
За дзень да вызваленьня Івуліна стала вядома, што на свабоду ён ня выйдзе, бо стаў падазраваным у крымінальнай справе аб нібыта масавых беспарадках.
Нязьменнага галоўнага рэдактара Tut.by (з 2004 году) Марыну Золатаву затрымалі разам з 14 іншымі фігурантамі «справы Tut.by» 18 траўня. 31 траўня стала вядома, што яе абвінавачваюць у саўдзеле ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Журналістка знаходзіцца ў СІЗА №1, суд пакінуў у сіле меру стрыманьня ў выглядзе ўзяцьця пад варту.
Усяго затрымалі 15 чалавек, асацыяваных з Tut.by, у тым ліку і супрацоўнікаў рэдакцыі, якія ў сваёй працы не зьвязаныя з эканамічнай дзейнасьцю кампаніі, выплатай падаткаў і юрыдычнымі аспэктамі працы. Сайт Tut.by заблякаваны за публікацыю «забароненай заканадаўствам інфармацыі».
Праваабаронцы прызналі Золатаву палітычнай зьняволенай.
Аднаго з найлепшых эканамічных аглядальнікаў краіны затрымалі зь іншымі фігурантамі «справы Tut.by» за нібыта ўхіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.
Праваабаронцы прызналі Лойку палітычнай зьняволенай.
Палітычную аглядальніцу Алену Талкачову затрымалі разам з 14 іншымі фігурантамі «справы Tut.by» 18 траўня. 31 траўня стала вядома, што яе абвінавачваюць у саўдзеле ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Журналістка знаходзіцца ў СІЗА №1, суд пакінуў у сіле меру стрыманьня ў выглядзе ўзяцьця пад варту.
Праваабаронцы прызналі Талкачову палітычнай зьняволенай.
Людмілу Чэкіну затрымалі зь іншымі фігурантамі «справы Tut.by» за нібыта ўхіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.
Праваабаронцы прызналі Чэкіну палітычнай зьняволенай.
Алу Лапатку, якая працуе на партале ад самага пачатку, затрымалі зь іншымі фігурантамі «справы Tut.by». Адбылося гэта проста на пахаваньні ейнага сваяка. 4 чэрвеня стала вядома, што Лапатку вінавацяць у дапамаганьні ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Знаходзіцца ў СІЗА №1, суд пакінуў у сіле меру стрыманьня ў выглядзе ўзяцьця пад варту.
Праваабаронцы прызналі Лапатку палітычнай зьняволенай.
Аляксандра Дайнэку затрымалі зь іншымі фігурантамі «справы Tut.by» за нібыта ўхіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
Праваабаронцы прызналі Дайнэку палітычным зьняволеным.
Ірына Рыбалка — з шэрагу работнікаў парталу, якія працуюць ад самага пачатку. Яе затрымалі зь іншымі фігурантамі «справы Tut.by» за нібыта ўхіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.
Праваабаронцы прызналі Рыбалку палітычнай зьняволенай.
Анжэлу Асад затрымалі зь іншымі фігурантамі «справы Tut.by» за нібыта ўхіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.
5 ліпеня стала вядома, што яе перавялі зь СІЗА КДБ у СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.
Праваабаронцы прызналі Асад палітычнай зьняволенай.
Марыю Новік затрымалі пасьля ператрусу ў ейнай кватэры ў «справе Tut.by» за нібыта ўхіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.
Праваабаронцы прызналі Новік палітычнай зьняволенай.
Кацярыну Ткачэнку затрымалі ў офісе парталу ў рамках «справы Tut.by» за нібыта ўхіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.
Праваабаронцы прызналі Ткачэнку палітычнай зьняволенай. Яна знаходзіцца пад хатнім арыштам.
ТАА “Надзейныя праграмы» забясьпечвае працу гостынг-правайдэра і рэгістратара дамэнаў Hoster.by, які раней уваходзіў у холдынг Tut.by. Цяпер гэта незалежная кампанія. Сяргея Павалішава, аднаго з уплывовых экспэртаў у пытаньнях разьвіцьця і кіраваньня інтэрнэтам у Беларусі, затрымалі зь іншымі фігурантамі «справы Tut.by» за нібыта ўхіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Яго забралі з офісу Hoster.by, дзе супрацоўнікі ДФР праводзілі ператрус.
Праваабаронцы прызналі Павалішава палітычным зьняволеным.
Удава заснавальніка Tut.by Юрыя Зісера Юлія Чарняўская ня мае дачыненьня да парталу Tut.by (кампаніі «ТУТ БАЙ МЕДЫА»). Яна зьяўляецца адным зь мінарытарных уласьнікаў ТАА “Надзейныя праграмы», якое забясьпечвае працу Hoster.by. 18 траўня да Юліі Чарняўскай дамоў прыйшлі зь ператрусам. Жанчыне стала дрэнна (праблемы з сэрцам) і яе пад канвоем адвезьлі ў лякарню. Пасьля гэтага больш за суткі было невядома, дзе яна. Пазьней стала вядома, што Чарняўскую зьмясьціла пад хатні арышт. Ёй выставілі абвінавачаньне, але якое — невядома.
Ірына Касьцючэнка звольнілася з парталу ў траўні, але людзі ў масках затрымалі яе на новым месцы працы ў рамках «справы Tut.by» за нібыта ўхіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.
Праваабаронцы прызналі Касьцючэнку палітычнай зьняволенай. Яна знаходзіцца пад хатнім арыштам.
Дар’я Данілава была адной з заснавальнікаў праекту Tam.by, які ўваходзіць у склад ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫА». Апошнія 4 гады яна займалася ўласным пасьпяховым стартапам RocketData. Яе затрымалі на паркоўцы ў рамках «справы Tut.by» за нібыта ўхіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.
5 ліпеня стала вядома, што Дарʼю перавялі зь СІЗА КДБ у СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.
Праваабаронцы прызналі Данілаву палітычнай зьняволенай. Яна знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
Publisher Box — кампанія, якая дапамагае Tut.by і іншым беларускім сайтам працаваць з рэклямнымі сеткамі “Яндэкс” і Google. Аўдзеева затрымалі ў «справе Tut.by» за нібыта ўхіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.
5 ліпеня стала вядома, што Андрэя перавялі зь СІЗА КДБ у СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.
Праваабаронцы прызналі яго палітычным зьняволеным. Знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
25 сакавіка, у разгар беларуска-польскага дыпляматычнага канфлікту, у Горадні прайшлі ператрусы ў сяброў непрызнанага афіцыйным Менскам Саюзу палякаў у Беларусі. Генпракуратура распачала крымінальную справу за «распальваньне нацыянальнай і рэлігійнай варожасьці». Сярод арыштаваных лідэраў арганізацыі і вядомы журналіст 47-гадовы Анджэй Пачобут. СПБ, а таксама ўрад Польшчы заявілі, што перасьлед ёсьць «актам запалохваньня ўсёй польскай меншасьці ў Беларусі».
Рэдактара-валянтэра міжнароднай расьсьледвальнай супольнасьці InformNapalm і пазаштатнага карэспандэнта газэты «Новы час» Дзяніса Івашына супрацоўнікі КДБ затрымалі 12 сакавіка ў ягонай кватэры ў Горадні. Журналіста вінавацяць па 365-м крымінальным артыкуле — «Умяшаньне ў дзейнасьць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў». Блізкія мяркуюць, што гэта зьвязана з апошнім ягоным расьсьледаваньнем пра службу былых украінскіх беркутаўцаў у МУС Беларусі.
Журналіст адмовіўся ад супрацы са сьледзтвам і не прызнае сябе вінаватым.
Андрэй Аляксандраў, 43 гады, перастаў выходзіць на сувязь 12 студзеня. Амаль суткі родныя і калегі ня ведалі пра яго месцазнаходжаньне. Потым стала вядома, што Андрэя і ягоную дзяўчыны Ірыну Злобіну затрымалі як падазраваных паводле крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Намесьнік міністра ўнутраных спраў заявіў, што яны фінансавалі ўдзельнікаў пратэстаў «у тым ліку шляхам аплаты штрафаў, кампэнсацыяў утрыманьня ў ЦІП і ІЧУ». Праваабаронцы цьвердзяць, што гэта законная дабрачынная дзейнасьць.
30 чэрвеня журналісту выставілі яшчэ адно абвінавачаньне — у «здрадзе дзяржаве», за што пагражае да 15 гадоў пазбаўленьня волі.
Юлію Слуцкую затрымалі ў менскім аэрапорце 22 сьнежня, калі яна вярталася ў Беларусь пасьля адпачынку. Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў праводзіў у яе дома ператрус. Потым яе адвезьлі ў ДФР.
Юлія Слуцкая – заснавальніца мэдыяарганізацыі «Прэс-клюб Беларусь», якая ладзіць адукацыйныя праекты для журналістаў, займаецца дасьледаваньнямі СМІ.
Цяпер Слуцкая знаходзіцца ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага. Яе абвінавачваюць ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў.
22 сьнежня сілавікі прыйшлі зь ператрусам дахаты да Алы Шарко, праграмнай дырэктаркі «Прэс-клюбу Беларусь». Потым яе адвезьлі на допыт у Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў.
Як і іншых затрыманых супрацоўнікаў «Прэс-клюбу», Алу Шарко абвінавачваюць ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў. Яе ўтрымліваюць у СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага.
Сяргея Альшэўскага затрымалі 22 сьнежня. Як і іншых затрыманых супрацоўнікаў «Прэс-клюбу», Альшэўскага абвінавачваюць ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў. Яго ўтрымліваюць у СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага.
Пятра Слуцкага затрымалі 22 сьнежня. Ён знаходзіўся ў офісе «Прэс-клюбу», калі туды прыйшлі сілавікі з вобшукам.
Як і іншых затрыманых супрацоўнікаў «Прэс-клюбу», Пятра Слуцкага абвінавачваюць ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў. Яго ўтрымліваюць у СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага.
Да канца жніўня 2020 году Ксенія Луцкіна працавала спэцыяльным карэспандэнтам на Белтэлерадыёкампаніі. Потым звольнілася і далучылася да Каардынацыйнай рады. Яна таксама праходзіць у «справе Прэс-клюбу». Яе абвінавачваюць у пасобніцтве ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў.
Кацярыну Андрэеву (Бахвалаву) затрымалі 15 лістапада ў кватэры на «плошчы Пераменаў», адкуль яна вяла стрым для тэлеканалу «Белсат». У кватэры выламалі дзьверы, унутр забеглі дзесяць спэцназаўцаў і загадалі зьбіраць рэчы. На якой падставе яе затрымліваюць, Кацярыне не патлумачылі.
Андрэеву асудзілі на 7 сутак за «ўдзел у несанкцыянаванай акцыі і непадпарадкаваньне». Яна не прызнала віны і абвінаваціла міліцыянтаў, якія складалі пратакол, у лжэсьведчаньні. Потым яе абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.
18 лютага ёй прысудзілі 2 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.
Дар’ю Чульцову затрымалі разам з Кацярынай Андрэевай у кватэры на «плошчы Пераменаў». 15 лістапада яны працавалі там падчас пратэставай акцыі.
Пасьля 7 сутак адміністрацыйнага арышту Дар’я ня выйшла на волю. Ён выставілі крымінальны артыкул 342: арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак. 18 лютага ёй прысудзілі 2 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.
Ігара Лосіка затрымалі 25 чэрвеня ў ягонай кватэры ў Баранавічах. Там правялі ператрус і адвезьлі Ігара ў Менск. У той жа дзень стала вядома, што адміністратара папулярнага тэлеграм-каналу абвінавачваюць у «падрыхтоўцы да парушэньня грамадзкага парадку». З таго часу ён знаходзіўся ў розных ізалятарах, апошнія месяцы — у турме №8 у Жодзіне.
Цягам 41 дня (з 15 сьнежня 2020 па 25 студзеня 2021) трымаў галадоўку на знак пратэсту супраць выстаўленьня новых абвінавачаньняў у падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках.